У Запарожжы ўжо больш за 130 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян

У Запарожжы пасля расійскага ўдару

У Запарожжы пасля расійскага ўдару / facebook.com/MNS.GOV.UA/

У Запарожжы, па даных ратавальнікаў, ужо 133 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян (у тым ліку адно дзіця), каля 60 з іх шпіталізаваны (10 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане). 13 чалавек загінулі. 9 студзеня аб'явілі ў горадзе днём жалобы, піша hromadske.ua.

Расіяне абстралялі Запарожжа КАБамі ў сераду. Дзве авіябомбы патрапілі ў шматпавярховыя жылыя дамы. Таксама пацярпелі інфраструктура горада і прамысловае прадпрыемства (расійскі бок сцвярджае, што яно і было мэтай удару) — пажар на плошчы 800 квадратных метраў ліквідавалі. Пашкоджаны 4 адміністрацыйныя будынкі, 27 аўтамабіляў і трамвай.

У Запарожжы ўжо больш за 130 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян
У Запарожжы ўжо больш за 130 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян
У Запарожжы ўжо больш за 130 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян
У Запарожжы ўжо больш за 130 пацярпелых з-за абстрэлаў расіян

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі