З дэпутатаў у экстрэмісты: як працуе сістэма прызначэння "дэпутатамі" — эфір

Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова нарэшце можа дадаць да гэтага свайго статуса пазнаку "экс". Бо нягледзячы на тое, што ўжо некалькі гадоў, як яна вымушана з’ехала з Беларусі і з таго часу не прысутнічала (нават віртуальна) ні на адным пасяджэнні сталічных дэпутатаў, гэта не стала нагодай для пазбаўлення "народнай абраніцы" дэпутацкага мандата. Але нават кароткі час знаходжання ў складзе дэпутацага корпуса далі Вользе шмат карысных навыкаў. Да прыкладу, уменне прадказваць новы склад Мінгарсавета ці, знаходзячыся ў Польшчы, трапляць на асабісты прыём да "дэпутата" Палаты прадстаўнікоў.

Чым цікаввы новы склад дэпутацкага корпуса Мінгарсавета і па якім прынцыпе "станавіліся" дэпутатамі? Што змянілася для Цесаковай са з’яўленнем яе прозвішча ў спісе "экстрэмістаў"? Як можна патрапіць на асабісты прыём "дэпутата ПП", не выязджаючы з Польшчы і пра той прыём нічога не ведаючы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы "Гэта наш горад", экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі