З ІЧУ на Акрэсціна выпусцілі хлопца, які зняўся з дэталлю ад вадамёта

Мікіта Ігнацюк / Kyky.org​
Мікіта Ігнацюк / Kyky.org​

У чацвер, 22 кастрычніка, з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна выпусцілі Мікіту Ігнацюка. Хлопец праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пра гэта расказаў TUT.by яго бацька Аляксандр.

27-гадовага хлопца затрымалі падчас пратэстаў 4 кастрычніка. У той дзень ён зняўся з гідрантам ад вадамёта. Каля 19:50 быў затрыманы. Мікіту арыштавалі на 15 сутак па артыкуле 23.34.

Калі тэрмін адбыцця зняволення скончыўся, хлопца не выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, а перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна. Мікіта праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

21 кастрычніка яго бацька заявіў, што прадае дом у вёсцы Ястрабель, каб сабраць грошы на аплату паслуг адваката сыну. За некалькі гадзін неабыякавыя беларусы сабралі яму 20 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі