З мінскага "Дынама" сышоў футбаліст, які гуляў у чэмпіянаце Беларусі 2 хвіліны
Абдул Бандаога / dinamo-minsk.by
24-гадовы футбаліст з Буркіна-Фасо Абдул Бандаога пакідае клуб "Дынама-Мінск", паведамляе прэс-служба каманды. Кантракт з ім спынены па пагадненні бакоў.
Да Беларусі спартовец гуляў за партугальскі "Трафенсе". За мінскае "Дынама" ён згуляў у чэмпіянаце Беларусі 22 красавіка ў матчы супраць "Нафтана", які скончыўся з лікам 3:1. На полі Бандаога правёў усяго дзве хвіліны, бо выйшаў на замену на 88-й хвіліне сустрэчы.
Паводле інфармацыі партала Transfermarkt, яго кошт складае 175 тысяч еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.