За надпіс "Х... вайне" асудзілі 23-гадовую палачанку

За надпіс "Х... вайне" асудзілі 23-гадовую палачанку

Суд Полацка и Полацкага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Вольгу Кавалёву, прызнаўшы яе вінаватай у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК). Суддзя Уладзімір Бясецкі аштрафаваў яе на 3200 рублёў (100 базавых велічыняў), паведамляюць праваабаронцы.

Увечары 4 сакавіка палачанка напісала ў некалькіх месцах горада (на сценах жылых дамоў, цепласетках і ў пад'ездзе) ружовым колерам "Х... вайне". Як заявіла абвінавачанне, гэтым дзяўчына "абразіла пачуцці грамадзян і прычыніла ім маральныя пакуты".

Агульная шкода камунальнай гаспадарцы склала 161 рубель. На момант суда палачанка цалкам кампенсавала гэтую суму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі