За паражэнне ад жаночай каманды беларускія хакеісты начавалі ў распранальні?
Фрагмент гульні беларусаў і расіянак / belarushockey.com
За паражэнне ад жаночай каманды беларускія хакеісты начавалі ў Астане ў распранальні "Барыс-Арэны". Такое пакаранне для сваіх гульцоў прызначыў трэнер юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) Дзмітрый Шульга, піша sport-express.ru. Аднак Шульга гэта адмаўляе.
Беларусы ўдзельнічаюць у Казахстане ў міжнародным турніры Eurasia Jastar Cup. Акрамя іх, гулялі юніёрскія зборныя Расіі (U-16) і Казахстана (U-18), а таксама жаночая нацыянальнай зборная РФ. У рамках асноўных спаборніцтваў адбыўся міні-турнір па хакеі "3 на 3". У матчы за трэцяе месца беларуская юніёрская зборная і прайграла жаночай зборнай Расіі — 0:1.
"Напэўна, тое, што ўчора дзяўчынкі патрапілі ў гісторыю, а мы — ўляпаліся", — кажа трэнер беларусаў. Яны, дарэчы, пасля ночы на арэне "рэабілітаваліся" — у аўторак у паядынку асноўнага турніру разграмілі жаночую зборную Расі з лікам 12:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.