За парушэнні ў цэнаўтварэнні аштрафаваны сотавы аператар A1
Аштрафавалі і аднаго з менеджараў (ілюстрацыйнае фота)
За парушэнні ў цэнаўтварэнні аштрафаваны сотавы аператар A1. Ён мусіць заплаціць дзяржаве вялізны штраф — 5% ад кошту рэалізаваных паслуг. Такое рашэнне прыняў Эканамічны суд Мінска.
Як паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, падчас правядзення праверкі А1 былі "ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні ў частцы адсутнасці эканамічных разлікаў, якія пацвярджаюць узровень устаноўленых на паслугі сотавай рухомай электрасувязі тарыфаў". Юрыдычную асобу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама аштрафавалі аднаго з менеджараў A1 — на 480 рублёў.
Кампанія яшчэ можа абскардзіць рашэнні Эканамічнага суда Мінска ў Вярхоўным судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.