У Беларусі анансаванае "ўпарадкаванне дзейнасці" аператараў сотавай сувязі

Аператараў сотавай сувязі чакаюць змены

Аператараў сотавай сувязі чакаюць змены / pixabay.com

Мабільнымі аператарамі не забяспечваецца належная якасць паслуг сувязі. Пра гэта ў сераду заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў. Ён лічыць, што дзейнасць аператараў сотавай сувязі нацэлена на атрыманне выгады — "часцяком без захавання інтарэсаў грамадзян і дзяржавы". І спасылаецца на вынікі праверкі, якая паказала, што ў дзейнасці аператараў "адсутнічае дзейсная сістэма рэгулявання тарыфаў, кошт паслуг фарміруецца з перавышэннем разумнай даходнасці, аператары атрымліваюць практычна неабмежаваны прыбытак".

"Паступаюць абгрунтаваныя нараканні на неабгрунтаванае падключэнне платных сервісаў, — гаварыў Герасімаў у сваім выступе ў Нацыянальным сходзе. — Шмат скаргаў на недаступнасць сотавай сувязі ў сельскай мясцовасці, для жыхароў якой часцяком гэта адзіны спосаб атрымаць своечасовую дапамогу ад спецыялізаваных службаў".

Старшыня КДК падкрэсліў, што Аляксандру Лукашэнку былі ўнесены прапановы "па развіцці рынку паслуг сотавай сувязі і ўпарадкаванні дзейнасці аператараў". І ён іх падтрымаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі