Забіваючы жонку, жыхар Касцюковіч скакаў па ёй

Забіваючы жонку, жыхар Касцюковіч скакаў па ёй

Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовага жыхара Касцюковіч. Ён ўчыніў на глебе сямейна-бытавых адносін шэраг злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкае.

Мужчына з красавіка па чэрвень гэтага года падчас сямейных сварак неаднаразова збіваў сваю 31-гадовую жонку рукамі і нагамі, наносячы ёй пабоі і лёгкія цялесныя пашкоджанні, а таксама пагражаў ёй забойствам. А ў ноч з 10 на 11 ліпеня ў сябе дома ён, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі з жонкай нанёс ёй шмат ўдараў рукамі і нагамі па розных частках цела. Кідаў яе на падлогу і скакаў па ёй, разумеючы, што прычыняе жонцы цяжкія пакуты, нанёс ёй траўму галавы, грудной клеткі і жывата. Яна ўскладнілася траўматычным шокам, ад якога пацярпелая памерла на месцы здарэння, інфармуе БелаПАН.

Дзеянні абвінавачанага органам папярэдняга следства кваліфікаваны па артыкулах Крымінальнага кодэксу "катаванне", "пагроза забойствам" і "забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю". За гэтыя злачынствы яму можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвага зняволення, або смяротнай кары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі