Зацверджана першая ў гісторыі абаронная канцэпцыя Еўрасаюза

Зацверджана першая ў гісторыі абаронная канцэпцыя Еўрасаюза

Зацверджана першая ў гісторыі абаронная канцэпцыя Еўрасаюза. 21 сакавіка яе ўхвалілі міністры замежных спраў і абароны краін ЕС. Канчаткова канцэпцыю прыме саміт Еўрасаюза 24-25 сакавіка. Вядома, што яна прадугледжвае стварэнне еўрапейскіх Сіл хуткага рэагавання — да 5 тысяч чалавек.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс піша, што канцэпцыя мае назву "Стратэгічны компас". Яна "дае неабходны інструментар для таго, каб ЕС стаў рэальным геапалітычным гульцом у галіне абароны і бяспекі разам з NATO". "Гэта толькі пачатак шляху, — працягвае Рынкевічс. — Многае будзе залежаць ад таго, наколькі паспяхова мы падтрымаем Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй".

Мэта "Стратэгічнага компаса" — "зрабіць ЕС больш моцным і здольным пастаўшчыком паслуг у галіне бяспекі", каб ён быў у стане "абараніць сваіх грамадзян і ўнесці свой унёсак у міжнародны мір і бяспеку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі