Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕС па Беларусі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен / Reuters
Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕС па Беларусі. Такі адказ атрымала Еўрарадыё ад Еўракамісіі.
"Рашэнне кіраўніцтва ЗША прыпыніць міжнародную дапамогу на тры месяцы, уключаючы Беларусь, не ўплывае на бягучую фінансавую падтрымку беларускага народа з боку ЕС, — гаворыцца ў адказе. — Еўрапейскі Саюз застаецца цвёрда адданым падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, праваабаронцаў і ахвяр рэпрэсій, а таксама культурных і адукацыйных ініцыятыў".
У Еўракамісіі нагадалі, што напрыканцы 2024-га для Беларусі быў зацверджаны пакет дапамогі ў памеры 30 мільёнаў еўра. Але ці “падставяць плячо” еўрапейцы на час адсутнасці амерыканскай дапамогі, там не ўдакладнілі.
Як вядома, 24 студзеня 2025 года дзяржсакратар ЗША загадаў прыпыніць усе існуючыя гранты на замежную дапамогу на 90 дзён. Чакаецца, што будзе падрыхтавана справаздача з рэкамендацыямі па працягненні або адмене асобных праграм, якую прадставяць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
Калі вы лічыце важнай працу, якую робіць Еўрарадыё, — дзелімся спасылкай на наш "Патрэон".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.