Заскаміць скуфа. Тэст: ці добра вы разумееце зумерскі слэнг?
Зможаце гаварыць з зумерамі на іх мове?
Праходзячы міма кампаніі падлеткаў у горадзе ці знаходзячыся побач з імі ў грамадскім транспарце часта не можаце зразумець, пра што яны кажуць? Хацелі даведацца, што такое "чыліць", "рофліць" або "байціць"? Вось і ў нас бываюць цяжкасці.
Еўрарадыё пры дапамозе рэдакцыйнага зумера падрыхтавала тэст на веданне папулярных сярод моладзі слоў і выразаў. Нават калі вы нічога не адгадаеце — не хвалюйцеся, бо гэта выдатны спосаб папоўніць слоўнікавы запас і наблізіцца да таго, каб быць з зумерамі на адной хвалі. (Калі ў вас ёсць такая мэта, вядома.)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.