Затрыманы на выбарчым участку Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту

Затрыманы на выбарчым участку Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту

Затрыманы на выбарчым участку ў Мінску Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту. 9 снежня яго адміністрацыйную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. Маркелава прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянерам і ў "дробным хуліганстве".

Актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў быў даверанай асобай апазіцыйнага кандыдата Стаса Шашка. 17 лістапада на выбарчым участку падчас падліку галасоў Маркелаў заявіў, што ён праводзіцца няправільна. Яго абурыла і прысутнасць невядомага чалавека ў цывільным.

Пятра Маркелава жорстка затрымалі міліцыянеры, на яго склалі пратакол.

Пра тое, якія суды адбудуцца 10 снежня, можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі