У Гродне затрыманы Павел Мажэйка

Павел Мажэйка / Белсат
Павел Мажэйка / Белсат

У Гродне затрыманы Павел Мажэйка. Прычына затрымання пакуль невядомая, піша @Grodno_grab. Мажэйку затрымалі на трое сутак, ён з 30 жніўня знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Дома ў яго у аўторак прайшоў ператрус, дадае @nebovkletku.

Мажэйка кіраваў гродзенскім "Цэнтрам гарадскога жыцця", але ўлады яго ліквідавалі. Вясной 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі па справе выставы, на якой быў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выкананы мастаком Алесем Пушкіным. Праз трое сутак Мажэйку вызвалілі. Пушкін быў асуджаны на пяць гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і "здзеку з дзяржаўных сімвалаў".

Мажэйка — вядомы гродзенскі журналіст. У 2002 годзе ён быў асуджаны на два гады хіміі за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі