Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі

Падчас інтэрв'ю са сваякамі абвінавачаных у масавых беспарадках каля следчага ізалятару КДБ у Мінску затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі.  Спачатку ў яго запатрабавалі прад'явіць пашпарт для высвятлення асобы, а праз некаторы час яму прапанавалі прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі.

Месцазнаходжанне Гарэцкага пакуль невядома, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".