Збор для Андрэя Гнёта на платформе BYSOL закрыўся, не паспеўшы адкрыцца

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / Facebook

Збор на платформе BYSOL для Андрэя Гнёта, які чакае экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь, закрыўся, толкам не паспеўшы адкрыцца. "Бліжэйшым часам я вярнуся да вас з альтэрнатыўнай платформай. Дзякуй усім, хто ўжо паспеў заданаціць: не страціцца ні адзін цэнт", — піша рэжысёр на сваёй старонцы ў ФБ.

У каментарах Гнёт абвінаваціў кіраўніка BYSOL Андрэя Стрыжака ў хамстве і фанабэрыі. Той адказаў, што проста адмовіў у дадатковым прыцягненні ўвагі да збору: "У выпадку з Андрэем мы адмыслова папрацавалі з кантэнтам і зрабілі відэаінтэрвію, бо цікавы і шматгранны і кейс і чалавек.

Андрэй папрасіў мяне зрабіць дадатковы персанальны пуш ягонага збора, на што я адказаў што раблю такі пуш звычайна тым людзям, у якіх няма асабістага сацыяльнага капітала. Альбо, зборам, якія акрамя мяне няма каму пушыць, напрыклад, зборам на школу для дзяцей палітвязняў.

Пасля гэтага дыялога Андрэй папрасіў закрыць збор і паставіць сабраную суму на выплату, што і было зроблена з нашага боку”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі