Жыхар Чачэрска ў псіхіятра выказаўся пра Лукашэнку, лекарка паведаміла ў міліцыю

Жыхар Чачэрска ў псіхіятра выказаўся пра Лукашэнку, лекарка паведаміла ў міліцыю

Жыхар Чачэрска Юрый Кавалёў на прыёме ў псіхіятра выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, а лекарка паведаміла ў міліцыю. У выніку была распачата крымінальная справа па артыкуле "Абраза прэзідэнта", паведамляе Радыё Свабода.

"На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду, — кажа Кавалёў. — Быў на прыёме ў лекара-псіхіятра, праходзіў камісію на права кіравання аўтамабілем. Ну і выказаўся...".

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Юрый Кавалёў неаднаразова трапляў пад адміністрацыйны арышт за ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Жыхар Чачэрска ў псіхіятра выказаўся пра Лукашэнку, лекарка паведаміла ў міліцыю
Юрый Кавалёў / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі