Жыхар Бярозы патлумачыў няяўку ў ваенкамат тым, што "баяўся лекараў"

Суд у ваенкамаце ў Бярозе

Суд у ваенкамаце ў Бярозе / bereza.by

У Бярозе ў Брэсцкай вобласці ў будынку ваенкамата судзілі 18-гадовага хлопца, які ўхіліўся ад прызыву ў войска. Вясной ён не прыйшоў на медасведчанне, была распачатая крымінальная справа. Як піша раённая газета, малады чалавек патлумачыў няяўку ў ваенкамат тым, што "баяўся лекараў". Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў яго на 4800 рублёў.

Суды над "ухілістамі" праходзяць па ўсёй краіне, аднак гэта ці не першы выпадак, калі прызыўнік патлумачыў сваю няяўку страхам перад медаглядам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі