Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў у ёй два трупы

На месцы здарэння

На месцы здарэння / sudexpert.gov.by

Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў у ёй два трупы. Для вызначэння прычын смерці мужчын прызначаліся судова-медыцынскія экспертызы.

Як піша sudexpert.gov.by, здарэнне адбылося ў пачатку снежня мінулага года. У сталічную міліцыю звярнуўся мужчына, які расказаў дзіўную гісторыю. Ён не змог трапіць у кватэру, якую некаторы час таму купіў. Пры гэтым былыя яе ўладальнікі на сувязь не выходзілі. Высветлілася, што ўваходныя дзверы былі замкнёныя знутры. Замкі ўзламалі, а ў кватэры знаходзіліся трупы мужчын "1986 і 1973 гадоў нараджэння ў стадыі гніласных змяненняў". У іх былі сляды ад ін'екцый.

Эксперты прыйшлі да высновы, што былы ўладальнік кватэры разам са сваім сябрам набылі "крышталічны парашок белага колеру" і з яго дапамогай адзначылі ўдалую здзелку. Іх смерць наступіла ад вострай інтаксікацыі метадонам, канцэнтрацыя якога адпавядала смяротнай. Акрамя таго, ва ўнутраных органах загінулых выявілі фенабарбітал, трамадол, запіклон, прэгабалін, кветыяпін (многія з выяўленых рэчываў уключаныя ў рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў).

Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў у ёй два трупы
Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў у ёй два трупы
Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў у ёй два трупы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі