Жыхары Мядзела падчас апытання не выбралі прапанаваныя афіцыйныя даты
"З мэтай устанаўлення афіцыйнай даты" / vetliva.by
Раённая газета "Нарачанская зара" распавяла "пра вынікі вывучэння грамадскай думкі наконт даты святкавання Дня горада Мядзел". Праводзілася яно "з мэтай устанаўлення афіцыйнай даты".
Сярод прапанаваных варыянтаў былі і афіцыйныя святы — "Дзень народнага адзінства" і "Дзень незалежнасці РБ". Але вялікай падтрымкі яны, як і Дзень стварэння Мядзельскага раёна, не атрымалі. Першае месца ў "апошняй суботы ліпеня (у час свята азёр"). А другое месца заняла колішняя прапанова археолага Міхася Чарняўскага.
Ці будзе ўлічвацца меркаванне ўдзельнікаў апытання пры вызначэнні афіцыйнай даты, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.