ЗША і Кітай упершыню за 5 гадоў правялі перагаворы па ядзернай праблеме

На параде в Китае 

На параде в Китае  / Reuters

У сакавіку ЗША і Кітай аднавілі напаўафіцыйныя перамовы па ядзернай зброі, піша Reuters. Агенцтва зазначае, што гэта першы за апошнія пяць гадоў абмен думкамі па гэтай тэме. Падчас зносін прадстаўнікі Пекіна запэўнілі амерыканскіх калег, што не будуць звяртацца да атамнай зброі з-за Тайваня. Нагадаем, Пекін лічыць востраў сваёй тэрыторыяй.

"Яны заявілі амерыканскаму боку, што абсалютна перакананыя ў тым, што здольныя атрымаць перамогу ў звычайнай барацьбе над Тайванем без прымянення ядзернай зброі", — заявіў вучоны Дэвід Сантора, амерыканскі арганізатар перамоў. Вашынгтон на гэтай сустрэчы прадстаўлялі былыя чыноўнікі і навукоўцы, Пекін — навукоўцы і аналітыкі, у тым ліку некалькі былых афіцэраў Народна-вызваленчай арміі. У Дзярждэпартаменце ЗША Reuters заявілі, што перамовы ў такім фармаце могуць быць "карыснымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі