ЗША лічаць, што Кітай можа дапамагчы Расіі са зброяй, Пекін гэта адмаўляе

Пекін усё яшчэ не асудзіў уварвання Расіі ва Украіну, але пакуль імкнецца захоўваць нейтралітэт / pixabay
Пекін усё яшчэ не асудзіў уварвання Расіі ва Украіну, але пакуль імкнецца захоўваць нейтралітэт / pixabay

Кітай разглядае магчымасць перадаць Расіі зброю і боепрыпасы для вайны ва Украіне, цытуе BBC са спасылкай на CBS дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена. Ён папярэдзіў, што такое рашэнне будзе мець для Кітая “сур'ёзныя наступствы”.

Пекін адмаўляе, што Масква нібыта запытвала ў яго вайсковую тэхніку. Нягледзячы на тое, што прэзідэнт КНР Сі Цзіньпін лічыцца хаўруснікам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, ён пакуль спрабуе захоўваць нейтралітэт і заклікае да міру. Пры гэтым, ён усё яшчэ не асудзіў расійскага ўварвання ва Украіну.

Блінкен не ўдакладніў, якую менавіта інфармацыю пра патэнцыйныя планы Кітая паставіць зброю для Масквы маюць у ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі