Зяленскі адмаўляецца сустрэцца з прэзідэнтам Германіі, які хоча прыехаць у Кіеў
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер хоча прыехаць у Кіеў разам з урадавымі дэлегацыямі з іншых краін ЕС. Але ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не хоча з ім сустракацца, бо Штайнмаер вядомы шчыльнымі сувязямі з Расіяй. Пра гэта напісала нямецкае выданне Bild, спасылаючыся на крыніцы ва ўкраінскіх урадавых колах.
Прычына ў шчыльных сувязях Штайнмаера з Расіяй у апошнія гады. На пасадзе міністра замежных спраў Германіі ён цесна кантактаваў, напрыклад, з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Таксама Штайнмаер быў гарачым прыхільнікам расійскага газаправода "Паўночны паток-2". Яго лічаць архітэктарам сяброўскай палітыкі ўрада Германіі ў дачыненні да Расіі, піша hromadske.ua.
Варта дадаць, што ў красавіку Штайнмаер прызнаў свае памылкі ў дачыненнях з Расіяй. Ён заявіў, то не мог сабе ўявіць, каб Пуцін пайшоў на поўнае эканамічнае, палітычнае і маральнае "разлажэнне" сваёй краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.