Аляксандр Мілінкевіч увайшоў у каманду Святланы Ціханоўскай

Аляксандр Мілінкевіч і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Аляксандр Мілінкевіч і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай / прэс-служба Ціханоўскай

Аляксандр Мілінкевіч далучыўся да працы офісу Святланы Ціханоўскай. Экс-кандыдат у прэзідэнты стаў пазаштатным дарадцам па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

"Аляксандр Мілінкевіч будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж демакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў – узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася", — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Аляксандр Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад аб'яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі