Чыноўнікі расказалі, чаму ў мінскім доме абрынуўся бетонны навес над пад'ездам

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў / minsknews.by

Чыноўнікі расказалі, чаму ў мінскім шматпавярховіку абрынуўся бетонны навес над пад'ездам. "Меркаваная прычына яго абвальвання — паслабленне канструкцыі пасля павелічэння водаадводнай адтуліны", — напісала ў адказе на запыт minsknews.by раённая адміністрацыя. Пра зроблены занадта вялікі сцёк для вады казалі і мясцовыя жыхары.

Здарэнне адбылося 11 красавіка на Ангарскай, 80 у чацвёртым пад'ездзе. Пра яго паведамілі толькі на наступны дзень. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Працягваецца абследаванне будаўнічых канструкцый будынка, пасля чаго з'явіцца "тэхнічнае заключэнне спецыялізаванай арганізацыі". Далей будзе распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, праведзена дзяржаўная экспертыза на аднаўленне "праблемнага казырка". Таксама абследуюць бетонныя навесы над іншымі пад'ездамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі