Летась у Беларусі каля 100 мужчын аштрафавалі за прастытуцыю

Летась у Беларусі каля 100 мужчын аштрафавалі за прастытуцыю

Каля 2,5-3 тысяч жанчын і мужчын у Беларусі займаюцца прастытуцыяй. Такую лічбу назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

"Не адкрыю таямніцу, калі скажу, што мы ведаем 2500-3000 асоб абаіх палоў, якія займаюцца прастытуцыяй у Рэспубліцы Беларусь. Для нашай краіны гэта параўнальна няшмат", — адзначыў Казакевіч. Нагадаем, што ў Беларусі закон не карае спажыўцоў сексуальных паслуг — штрафы атрымліваюць толькі прастытуткі.

Па словах кіраўніка беларускай "паліцыі нораваў", летась у нашай краіне да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю былі прыцягнутыя каля 100 мужчын. Ён дадаў, што мужчынская прастытуцыя паступова павялічваецца. 

"Гэта не традыцыйныя альфонсы. Гэта гей-прастытуцыя — мужчыны, якія аказваюць сексуальныя паслугі мужчынам", — удакладніў Казакевіч. Узрост такіх асобаў, па яго словах, ад 16 да 50 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі