Лукашэнка трэнеру Мірановічу: Будзеце гуляць, як хакеісты, — выжывем з краіны

Лукашэнка трэнеру Мірановічу: Будзеце гуляць, як хакеісты, — выжывем з краіны

Галоўны трэнер гандбольнага клуба СКА Спартак Мірановіч стаў аб’ектам крытыкі Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік палічыў, што на нядаўнім матчы супраць швейцарскага “Вінтэртура” мінская каманда магла выйграць з буйнейшым лікам. Такую заяву Лукашэнка зрабіў 18 лютага падчас адкрыцця спарткомплексу “СКА-Уручча”.

Кіраўнік краіны мяркуе, што лік 31:27 на карысць мінчан быў недастаткова добрым. “7 маглі выйграць, 6. Я глядзеў гульню. Потым праваліліся, потым гераічна пераадольвалі ўсё гэта”, — сказаў Лукашэнка.

“Ты не ўяўляеш, як мы збіралі грошы апошні год-два на тое, каб дабудаваць палац. Я асабіста сашкрабаў грошы, ад лекаў забіраў. Калі будзеце гуляць, як гуляюць хакеісты, мы вас проста з краіны выжывем. Гульцы павінны чуць. Вы не ўяўляеце, якой працы гэта каштавала”, — сказаў Лукашэнка.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі