Навошта Лукашэнка заклаў “запаволеную міну” пад сябе і свой рэжым — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Лукашэнка фактычна выставіў свайго “найлепшага сябра” Пуціна хлусам і падманшчыкам, заявіўшы, насуперак словам Пуціна, што насамрэч тэрарысты, якія здзейснілі напад на “Крокус Сіці Хол”, уцякалі не ва Украіну, а ў… Беларусь. Дзе і мелі намер схавацца ад пераследу расійскіх сілавікоў. На думку экспертаў з Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэтая заява Лукашэнкі “можа мець разбуральныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі і яго рэжыму”.

Што магло прымусіць Лукашэнку пярэчыць Пуціну і ці правільныя высновы зрабілі з гэтых слоў эксперты ISW? Каму найперш былі скіраваныя словы пра ўцёкі ў Беларусь і ці дасягнулі яны неабходных вушэй? Ці пачулі на Захадзе папярэджанне Сахашчыка і які лёс чакае Орбана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі