00:51 У барацьбе з глабальным пацяпленнем уведзены падатак на барбекю

Урад франкамоўнага рэгіёну Бельгіі – Валоніі, на тэрыторыі якога пражываюць 4 мільёны чалавек, прыняў новаўвядзенне адмысловага падатку на барбекю.

Падатак уводзіцца з чэрвеня бягучага году, яго памер складзе 20 еўра, а мэтай яго ўвядзення названая барацьба з кліматычнымі зменамі.

Як сцвярджаюць эксперты, у працэсе грыля ў атмасферу выкідваецца ад 50 да 100 грамаў вуглекіслага газу. Навукоўцы лічаць выкіды вуглекіслага газу асноўнай прычынай глабальнага пацяплення.

Кантраляваць выкананне новага падаткавага заканадаўства ўлады Бельгіі маюць намер з паветра, аблятаючы рэгіён Валонія на верталёце, які ў сваю чаргу абсталяваны камерай дзеля выяўлення крыніцаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі