+1 капейка: з 27 кастрычніка ў Беларусі ізноў даражэе паліва
З 27 кастрычніка 2020 года ў Беларусі змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. У "Белнафтахіме" гэта тлумачаць "прынятай канцэрнам цэнавай палітыкай".
Як і тыдзень таму, бензін і "дызель" даражэюць на 1 капейку за літр. Заўтра кіроўцы ўбачаць на АЗС вось такія кошты:
АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 70 капеек;
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 80 капеек;
АІ-98-К5-Еўра - 2 рубля 2 капейкі;
ДП — 1 рубель 80 капеек.
Паліва даражэе другі тыдзень запар. Да таго цэны не змяняліся цягам пяці месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.