1 верасня Расія нанесла ўдар па Харкаве
Наступствы расійскага ўдару па Харкаве
1 верасня расійскае войска нанесла ўдар па Харкаве. Пацярпеў не менш за 41 чалавек, з іх пяцёра — дзеці.
Двое дарослых і двое дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў.
Пад удар трапілі мясцовы Палац спорту, гандлёвы цэнтр, жылыя дамы і аддзяленне "Новай пошты". Таксама паведамляецца, што пашкоджаны газаправод — на месцы прабоіны цяпер слуп агню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.