12 краін байкатуюць чэмпіянат свету па боксе з-за ўдзелу беларусаў і расіян
Байкот / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
12 краін байкатуюць мужчынскі чэмпіянат свету па боксе 2023 года з-за ўдзелу ў ім беларусаў і расіян. Ён стартуе 1 траўня ў Ташкенце. Спіс краін, з якіх спартсмены не прыедуць, можа яшчэ павялічыцца.
Як піша "Прессбол", ад удзелу ў спаборніцтвах ужо адмовіліся баксёры з ЗША, Польшчы, Швейцарыі, Нідэрландаў, Ірландыі, Чэхіі, Швецыі, Канады, Украіны, Германіі, Нарвегіі і Вялікабрытаніі.
Напрыканцы сакавіка Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе. Аднак такое рашэнне было ўспрынята ў свеце неадназначна. Таму тэма байкоту спаборніцтваў набірае папулярнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.