14:24 Пад Маладзечнам прайшла сустрэча мясцовых апазіцыянераў
Арганізатарамі сустрэчы выступілі сябры руху “За Маладзечна”. Мэтай пасяджэння было жаданне аб’яднаць мясцовыя дэмакратычныя сілы і разгледзець варыянты супольнай працы, не звяртаючы ўвагі на партыйную прыналежнасць.
Таму прысутнічалі на сходзе як сябры партыі БНФ, АГП, так і беспартыйныя апазіцыянеры з Вілейкі, Мядзела, Валожына, Смаргоні і Маладзечна.
Сталіцу па ўласнай ініцыятыве прадстаўляў намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.
У выніку пасяджэння было прынята рашэнне аб стварэнні агульнага рэгіянальнага друкаванага выдання і інтэрнет-старонкі.
Апазіцыянеры выказалі сваё меркаванне аб немэтазгоднасці правядзення ў бліжэйшым часе Кангрэса дэмакратычных сілаў, заявілі аб падтрымцы руху Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду” і вырашылі ўзяць удзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.
Зміцер Панямонаў. Еўрарадыё, Маладзечна