15:22 Жыхары Брэста пераплачваюць за атапленне

Па скарзе жыльцоў дома ў Брэсце мясцовыя ўлады праводзяць праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці Жыллёва-будаўнічага каапаратыва №38. На думку домаўладальнікаў, некалькі месяцаў запар яны плацілі за атапленне значна большую суму, чым жыхары суседніх, дзяржаўных домоў. І гэта пры тым, што расцэнкі за камунальныя паслугі аднолькавыя для ўсіх.

У адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста патлумачылі, што ў дадзены момант у ЖБК-38 працуе рэвізійная камісія, і сябры каааператыва будуць запрошаны на адмысловы сход, дзе будуць падведзены яе вынікі.

Вядома, што кіраўніцтва кааператыва прымусяць заключыць дадатковую дамову з філіялам “Брэстэнерга”, а жыхарам паступіць прапанова ўсталяваць групавы лічыльнік выкарыстання гарачай вады.

Аднак гаворка пра кампенсацыю стратаў пакуль не ідзе, таму не выключана, што жыльцы звярнуцца ў суд.

Юрась Цвік, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі