16:38 Беларускае войска адмовіцца ад ботаў і анучаў
Міністэрства
абароны Беларусі абвясціла, што намерана адмовіцца ад ботаў і анучаў. Аб’ява
была зробленая ў разгар прызыву. Цяпер жаўнеры будуць абувацца ў сучасныя армейскія чаравікі і
шкарпэткі. Такія змены міністэрскія работнікі тлумачаць пытаннем гігіены
вайскоўцаў.
Дарэчы, ва ўкраінскім войску анучы адмененыя ўжо з восеньскага прызыву. Беларускім жаўнерам, відавчна, давядзецца панасіць іх крыху даўжэй. Прынамсі, міністэрскія чыноўнікі пакуль не назвалі дакладных тэрмінаў пераабування вайскоўцаў.