16:49 Сёння ў Беларусі здымаюцца абмежаванні на праезд фураў
З сённяшняга дня ў Беларусі датэрмінова здымаюцца абмежаванні на праезд цяжкавагавага транспарту па шэрагу рэспубліканскіх дарог. Такое рашэнне было прынята 3 красавіка.
Па словах начальніка ўпраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" Васіля Якаўлева, ініцыятыва беларускага боку па ўвядзенні часовых абмежаванняў магла стаць адной з прычын вялікай колькасці грузавога транспарту на латвійска-расійскай мяжы, што вымусіла латвійскія ўлады аб'явіць у памежнай вобласці рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У раёне Лудзы ланцуг з 1 тыс. аўтамабіляў расцягнуўся амаль на 40 км, у чарзе памёр адзін кіроўца.
Як адзначыў Якаўлеў, веснавыя абмежаванні на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў па шэрагу рэспубліканскіх аўтадарог у Беларусі ўводзяцца штогод.
Гэта звязана з тым, што ў веснавы перыяд дарогі зніжаюць сваю апорную здольнасць. Сёлета абмежаванні былі ўведзеныя з 20 сакавіка. Планавалася, што яны будуць дзейнічаць да 1 траўня.