17:18 Вывад ЧАЭС з эксплуатацыі адстае ад графіка

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай трагедыі ўкраінскія чыноўнікі наведалі атамную электрастанцыю. Паводле іх меркавання, працэс вываду станцыі з эксплуатацыі адстае ад запланаванага графіка.

Віцэ-спікер украінскага парламента Мікалай Таменка, намміністра па надзвычайных сітуацыях, кіраўнікі адпаведных камітэтаў і кіраўнікі абласцей правялі міжнародную нараду па пытаннях прытрымлівання заканадаўства аб ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі і сацыяльнай абароны пацярпелых.

Каб зрабіць ЧАЭС бяспечнай, неабходна пабудаваць перапрацоўчыя заводы і сховішча для адпрацаванага ядзернага паліва. Праекты замежных фірм цяпер прыпыненыя.

Чыноўнікі назвалі новую дату здачы аб'ектаў і пачатку дэмантажу чацвёртага энергаблока — 2010 год.

Korespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі