17:42 Грамадзянку Беларусі вярнулі на радзіму пасля 24 гадоў рабства

Грамадзянку Беларусі Валянціну Важнік вярнулі на радзіму пасля 24 гадоў знаходжання ў рабстве ў Туркменістане.
Аб гэтым паведамілі ў прадстаўніцтве Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў нашай краіне. Гэта першы выпадак, калі беларуска вярнулася на радзіму пасля такога працяглага тэрміна.

Паведамленне пра адсутнасць жанчыны паступіла ад яе сваякоў. Праверка пацвердзіла, што яна сапраўды з'яўляецца пацярпелай, ёй была аказаная дапамога ў вяртанні на радзіму.

Пры гэтым раскрыць акалічнасці знаходжання беларускі ў рабстве ў прадстаўніцтве адмовіліся, спаслаўшыся на канфедэнцыйнасць гэтых звестак.

Цяпер Валянціна праходзіць курс рэабілітацыі ў мінскім Доме міласэрнасці. Ёй быў уручаны пашпарт з беларускім грамадзянствам і месцам прапіскі.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі