18 жніўня ў Беларусі на 1 капейку даражэе аўтамабільнае паліва
З 18 жніўня ў Беларусі на 1 капейку даражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".
1 літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1,31 руб., АІ-95 — 1,39 руб., АІ-98 — 1,6 руб., дызельнага паліва — 1,39 руб.
Папярэдняе падаражанне коштаў на бензін было тыдзень таму — 12 жніўня. Тады кошты таксама выраслі на 1 капейку.