18:24 Баранавіцкая лабараторыя набыла ў Фінляндыі рэдкі прыбор

Першы ў Брэсцкай вобласці біяхімічны аўтаматызаваны аналізатар крыві з’явіўся днямі ў цэнтральнай біяхімічнай лабараторыі ў Баранавічах. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка: «У рэспубліцы такіх прыбораў 11, але 10 з іх — у Мінску. Як паведаміла загадчыца баранавіцкай біяхімічнай лабараторыі Вольга Гладкая, кошт такога апарата фінскай вытворчасці складае каля 180 мільёнаў рублёў.

Грошы на яго набыццё выдзеленыя з мясцовага бюджэту. Біяхімічная лабараторыя праводзіць аналіз крыві для ўсіх медустановаў горада і раёна.

Прыбор дапамагае рабіць гэта хутка і якасна. Акрамя таго, зменшыцца колькасць патрэбных для аналізу рэактываў, якія каштуюць пакуль нятанна».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі