19:11 Выйшла анталогія сучаснай беларускай і нямецкай прозы і паэзіі
У мінскім выдавецтве "Логвінаў" на беларускай і нямецкай мовах выйшла анталогія сучаснай беларускай і нямецкай прозы і паэзіі "Лінія фронту - 2". Як паведаміў адзін з куратараў і аўтараў кнігі, беларускі літаратар, мастак і перформер Зміцер Вішнёў, у зборнік уключаны творы 16 беларускіх і нямецкіх аўтараў.
Паводле яго слоў, для ўдзелу ў прэзентацыі кнігі з нямецкага боку ў Беларусь прыехалі пісьменнікі Ян Вагнер і Рон Вінклер, а таксама аўтар прадмовы і перакладчык Марціна Мрохен.
З беларускага боку анталогію будуць прадстаўляць Маргарыта Аляшкевіч, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі і Ілья Сін.
Прэзентацыя анталогіі "Лінія фронту - 2" пройдзе 1 красавіка ў 19.00 у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў межах фестывалю нямецкамоўнай літаратуры.