20:14 Еўрасаюзу – бяспечны Інтэрнет-гандаль
Камісар Еўрасаюза па пытаннях абароны правоў
спажыўцоў Меглена Кунева паабяцала, што шопінг за мяжой, у тым ліку па тэлефоне
і праз Інтэрнет, павінен палегчыцца. Камісар Кунева паведаміла, што аб’ёмы гандлю праз Інтэрнет у Еўрасаюза невялікія з-за недаверу кліентаў да нябачнага прадаўца.
Дзеля гэтага прадстаўнік камісіі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў заклікала да стварэння новых правілаў, стандартаў і формаў гандлю такога кшталту і вызначэння працэдур звароту і гарантыйнага абслугоўвання такіх пакупак.