27 лістапада адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
Байцы беларускага атрада Лукаша Семенюка
27 лістапада адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну (Дзень Герояў). У лістападзе 1920 года на Случчыне пачаліся баі войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі з Чырвонай Арміяй (беларуска-савецкая вайна). Сфармаваныя пераважна з сялянаў падраздзяленні да канца 1920-га ваявалі за незалежнасць Беларусі. У пазнейшы час працягвалася партызанская барацьба.
З нагоды Дня Герояў беларусы ў розных краінах свету запланавалі мерапрыемствы. У Львове яго арганізуе Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне.
Летась каліноўцы з фронту ва Украіне віншавалі беларусаў з угодкамі Слуцкага збройнага чыну. Дарэчы, 27 лістапада ў Кракаве пройдзе сустрэча з камандзірам і іншымі прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.