48 тон ігрушаў і яблык везлі з Беларусі ў Расію пад выглядам шлангаў і труб
Дзве партыі грушаў агульнай вагой 40,3 тоны, а таксама 7,8 тоны яблыкаў былі знішчаныя ў Смаленскай вобласці, паведамляе прэс-служба абласнога аддзялення Рассельгаснагляду.
Фуры, якія перавозілі гэтую садавіну, былі спыненыя смаленскімі мытнікамі і памежнікамі, калі рухаліся з Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў.
Паводле дакументаў, паказаных кіроўцамі у грузавым адсеку адной з фураў мусілі знаходзіцца шлангі і трубы. Але насамрэч там былі грушы. Пры гэтым якіх-небудзь фітасанітарных суправаджальных дакументаў не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.