6 з 567: рабочыя "Гроднаэнерга" адмаўляюцца падпісваць прафсаюзны ліст

Чалавек з голасам Віктара Жука
Чалавек з голасам Віктара Жука

Чалавек з голасам, падобным да голаса гендырэктара "Гроднаэнерга" Віктара Жука, сварыцца на падначаленых, бо рабочыя з гродзенскай знергасістэмы не хочуць падпісваць ліст праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў супраць санкцый Еўрасаюза. Чыноўнік кажа, што як мінімум 50% супрацоўнікаў мусяць падпісаць ліст. А пакуль што гэта зрабілі только 17,6%.

"Усё ў палітыку гуляем нейкую: таго не хачу, гэтага не хачу. Павінны працаваць і быць адзінай камандай. Што здарылася цяпер, амбіцыі лішнія? Прыбірайце, — незадаволены кіраўнік. — Калі так далей пойдзе, неўзабаве персаналам перастанем кіраваць. цалкам перастанем. Да анархіі хочам прыйсці? Прыйдзем. А то ўсё выказваеце дэмакратычнае пачатак".

У некаторых філіялах "Гроднаэнерга" свае подпісы паставілі менш за 3% супрацоўнікаў. Напрыклад, у РСП "Энергабудрамонт" ліст падпісалі 19 чалавек з 292. У ПСДТК — 5 чалавек з 254. А на ТЭЦ-2 — 6 чалавек з 567.

Усё гэта красамоўна сведчыць пра стаўленне беларускіх рабочых да ліста, які ім падсоўваюць улады. Якія тым часам заявліл, што ўжо сабралі 1 млн подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі