82 тысячы подпісаў за вызваленне палітвязняў пакінулі каля амбасады РБ у Бруселі

Акцыя ў Бруселі

Акцыя ў Бруселі / Леанід Судаленка

82 281 подпіс за вызваленне беларускіх палітвязняў пакінулі ў сераду пад дзвярыма амбасады РБ у Бруселі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

25 верасня — день нараджэння Алеся Бяляцкага, нобелеўскага лаўрэата міру, кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна". Яму спаўняецца 62 гады. Рэжым Лукашэнкі асудзіў праваабаронцу на 10 гадоў калоніі.

Акцыі ў падтрымку Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў прайшлі ў розных гарадах свету. Правесці акцыю каля амбасады РБ у Бруселі прапанавалі праваабаронцы Libereco.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі