Аб'ём экспарту калійных угнаенняў у Кітай з Беларусі скараціўся ў два разы

РБ здае ранейшыя пазіцыі / Euroradio

РБ здае ранейшыя пазіцыі / Euroradio

Аб'ём экспарту калійных угнаенняў у Кітай з Беларусі у студзені-чэрвені 2024 года скараціўся (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) прыкладна ў 2 разы. Ён склаў 481,55 млн долараў, паведамляе тг-канал "Эканоміка Беларусі".

Гэтая тэндэнцыя была заўважана яшчэ па выніках першага квартала. Тады Расія і Канада абагналі Беларусь па пастаўках калію ў КНР.

Варта адзначыць, што сёлета цэны на калійныя ўгнаенні ў свеце ўпалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі