Ад пачатку года ў Мінску патанулі сем чалавек

Здарэнне на вадзе, ілюстрацыйнае фота

Здарэнне на вадзе, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ад пачатку года ў сталіцы патанулі 7 чалавек. Такую статыстыку паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Дзмітрый Мацюшка, перадаюць "Мінск-Навіны".

Амаль усе інцыдэнты адбыліся ў месцах, забароненых для купання. Паведамляецца, што ўсе загінулыя — паўналетнія людзі. Іх знаходзілі на розных глыбінях вады — ад 40 сантыметраў да 3 метраў.

Кіраўнік сталічнага АСВОДа паведаміў, што цяпер у Мінску дзейнічаюць 8 ратавальных станцый і 19 пастоў, прычым 14 з іх размяшчаюцца ў месцах, забароненых для купання. Акрамя таго асводаўцы праводзяць рэйды сумесна з супрацоўнікамі МНС і ГУУС Мінгарвыканкама.

20-ы сезонны ратавальны пост плануецца адкрыць на пляжы №9 на Заслаўскім вадасховішчы. Таксама месцы адпачынку ля вады працягнуць абсталёўваць камерамі відэаназірання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі