У Беларусі зноў мужчына патануў у лужыне
Лужына, ілюстрацыйнае фота
У Лунінецкім раёне ў лужыне патануў мужчына, пра гэта са спасылкай на МНС паведамляе брэсцкі рэсурс "Заря". Позна ўвечары 25 красавіка ў мясцовае МНС патэлефанавалі і паведамілі, што ў лясным масіве ў лужыне каля вёска Чырвоная Воля без прыкметаў жыцця ляжыць чалавек. Ратавальнікі дасталі цела з вады. Кажуць, мужчына патануў.
Яму было 34 гады. Усё, што пра яго вядома, — ён нідзе не працаваў.
Нагадаем, раней падобная трагедыя адбылася ў Барысаве. У тым выпадку праведзеная экспертыза паказала, што "мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, упаў у лужыну і захлынуўся ў ёй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.