Ад панядзелка ў Мінску пачынаюць ацяпляць офісныя будынкі
Ад панядзелка, 22 кастрычніка, у Мінску пачынаюць уключаць ацяпленне ў офісных і адміністратыўных будынках, на прамысловых прадпрыемствах і іншыя падобных аб’ектах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РУП “Мінскэнерга”. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў 19 кастрычніка.
Ацяпляльны сезон распачаўся ў сталіцы ад 28 верасня, калі батарэі прагрэліся ў садках, школах, лякарнях, бібліятэках ды іншых сацыяльных і культурных установах.
Ад 1 кастрычніка ацяпленне сталі ўключаць у жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях, басейнах, навучальных установах і тэатрах.